Глуханямых работнікаў гомельскага прадпрыемства падазраюць у экстрэмізме?
"Экстрэмістам" у Беларусі можа стаць кожны / sciencemag.org
Сілавікі прыйшлі на прадпрыемства "Віпра" ў Гомелі, дзе працуюць амаль шэсць дзясяткаў інвалідаў па слыху. Пра гэта паведаміў канал "Беларусь за МКАДам" са спасылкай на праект "Пражэктар рэгіёнаў", якім займаецца офіс Святланы Ціханоўскай.
Паведамляецца, што сілавікі абвінавацілі работнікаў у тым, што яны знаходзяцца да "экстрэмісцкіх" чатах і адабралі ў іх тэлефоны для праверкі.
"5 работнікаў з абмежаванымі магчымасцямі былі затрыманыя. На дадзены момант яны знаходзяцца на свабодзе і чакаюць позвы ў суд. Астатнія 52 работнікі падазраюцца ў тым жа", — паведамілі ў тг-канале.
Афіцыйных пацверджанняў таму, што сілавікі прыходзілі на прадпрыемства, пакуль што няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.