Gods Tower вяртаюцца!

Культавы беларускі метал-гурт Gods Tower заявіў пра рэюніан праз восем гадоў пасля распаду, паведамляе сайт xlam.by. Вакаліст гурта Lesley Knife кажа, што ідэя ўз'яднання заўсёды была актуальнай, але яму заміналі эканамічныя, псіхалагічныя і іншыя прычыны.

Самым складаным пытаннем быў выбар гітарыста. У выніку, на месца памерлага гітарыста Аляксандра Ўракава прыйшоў яго вучань, які падобны манерай ігры, паводзінамі і нават знешне.

Gods Tower заяўляюць, што збіраюцца весці паўнакроўнае музычнае жыццё з канцэртамі, турамі і відэапрацамі. Цяпер гурт падрыхтаваў паўтарагадзінную канцэртную праграму і рыхтуецца да запісу альбома.

"Мы добра ўсведамляем, што праз дзесяць гадоў наша рашэнне многім падасца некарэктным, але мы ведаем, што робім. Сабакі брэшуць, караван ідзе!" - загадзя адказвае Ножык на ўсе правакацыйныя пытанні.

Нагадаем, Gods Tower - гомельскі метал-гурт, заснаваны гітарыстам Аляксандрам Уракавым і вакалістам Уладзіславам Наважылавым. За 12 гадоў існавання гурт выпусціў 3 альбомы і выступіў на буйных еўрапейскіх фэстах. У 2002 годзе з-за пастаянных канфліктаў і праблем з алкаголем Gods Tower распаліся, а Аляксандр Уракаў праз год памёр.

Фота: xlam.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі