Гомельскія домабудаўнікі робяць шарыкавыя ручкі з... бетону (фота)
Гомельскія домабудаўнікі самастойна вынайшлі функцыянальныя шарыкавыя ручкі з... бетону. Як піша газета "Советский район", вырабляюцца яны ў якасці карпаратыўных сувеніраў.
У сувенірны камплект уваходзіць таксама настольная падстаўка ў выглядзе жылога шаснаццаціпавярховіка. Пры гэтым, калі ўставіць ручку ў футляр, то яе каўпачок пераўтвараецца ў ліфтавую на даху дома.
Сувенірнае вынаходніцтва будзе распаўсюджвацца сярод паважаных партнёраў Гомельскага ДБК і яго субпадрадчыкаў. Бетоннай ручкай дадуць пакарыстацца жадаючым пры заключэнні дамовы аб набыцці жылля.
Фота: sovadmin.gov.by