Гомельскія камунальнікі касілі... снег (відэа)

Гомельскія камунальнікі касілі... снег (відэа)

Незвычайнае відовішча зняў на мабільны тэлефон жыхар Гомеля 14 лістапада, паведамляе gomel.today

У гэты дзень у горадзе пайшоў густы снег. Але замест прыборкі праезнай часткі і тратуараў частка камунальнікаў... касіла траву пад снегам. У прыватнасці, такімі працамі яны займаліся каля Лядовага палаца і гаражнага кааператыва №19.

Дарэчы, гамельчукі скардзяцца, што траву ў горадзе і так выкошваюць празмерна часта і, магчыма, неразумна — да самага грунту. У выніку рэшткі травянога покрыва перасыхаюць, а потым адбываецца эрозія глебы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі