Гомельскія міліцыянты канфіскавалі 1.5 тысячы зваротаў да дэпутатаў
У старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова супрацоўнікі міліцыі 10 лістапада канфіскавалі 1.500 улётак са зваротам да дэпутатаў. Васіля Палякова і актывіста АГП Ігара Случака супрацоўнікі Савецкага РАУС Гомеля затрымалі ў 12.30. Як паведаміў Случак, іх правялі ў апорны пункт міліцыі, апыталі і канфіскавалі ў Палякова паўтары тысячы адозваў да дэпутатаў.
Склаўшы пратакол канфіскацыі, актывістаў праз гадзіну адпусцілі. Ва ўлётках-адозвах дэпутатам прапануюць зрабіць справаздачу перад выбаршчыкамі аб сваёй дзейнасці. У іх таксама нагадваецца, што "народныя абраннікі" прынялі закон аб адмене льгот і сацыяльных гарантый.
БелаПАН