Гомельскія мытнікі затрымалі на мяжы 22 т кавуноў і 32 т збожжа

Гомельскія мытнікі затрымалі на мяжы 22 т кавуноў і 32 т збожжа

Гомельскія мытнікі затрымалі нелегальную партыю кавуноў і збожжа. Як паведамляе сайт Дзяржаўнага мытнага камітэта, 22 тоны кавуноў і 32 тоны збожжа везлі з Расіі без фітасанітарных сертыфікатаў.

Увесь гэты груз перамяшчалі трыма машынамі. Агульны кошт тавару складае болей за 12,5 тысячы рублёў.

На ўладальніка груза будзе накладзены штраф у памеры 50% ад кошту прадмету адміністратыўнага правапарушэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі