Грабоўскі атрымаў амерыканскую візу і далучыўся да “Вашынгтона”
Візавае пытанне вырашыў амерыканскі консул у Таронта. Раніцай 17 верасня форвард правёў першую трэніроўку — пакуль што з другім складам "Кэпіталз".
“Гэта не першы раз, калі я пераходжу ў іншую каманду. Але гэта заўсёды новыя людзі і новыя персанажы, — цытуе Міхаіла Грабоўскага “Washington Post”. — Гэта добры досвед для мяне. Я заўсёды нецярпліва чакаю і атрымліваю асалоду ад гэтага моманту”.
У мінулым сезоне Грабоўскі гуляў у "Таронта" і ў маскоўскім ЦСКА. Агулам ён правёў 77 гульняў, закінуў 21 шайбу і аддаў 19 выніковых перадач.