Грамадскі транспарт у Мінску атрымае прыярытэт пры праездзе святлафораў

Трамвай у Мінску 

Трамвай у Мінску  / realt.by

У Мінску ў бліжэйшы час пачнуць выпрабоўваць праграму, якая дасць грамадскаму транспарту прыярытэт у руху. Для гэтага будуць задзейнічаны святлафоры. Першымі гэтую праграму выпрабуюць на трамваях. Гэты від грамадскага транспарту атрымае "зялёную вуліцу" у тэставым рэжыме ўжо сёлета, піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на генеральнага дырэктара "Мінсктранса" Алега Дзюбенку.

Дзюбенка таксама пракаментаваў просьбы людзей падоўжыць некаторыя ўжо існуючыя маршруты. "Усім гараджанам забяспечыць рух па горадзе без перасадак проста немагчыма", — сказаў дырэктар "Мінсктранса". Паводле яго слоў, працягласць маршруту вызначаецца на аснове вывучэння пасажырапатоку. На яго думку, з увядзеннем адзінага праязнога фінансава не цяжка рабіць перасадкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі