Грамадзяне Кітая могуць знаходзіцца ў Беларусі без віз трое сутак
Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі.
Набыў моц указ №338 Аляксандра Лукашэнкі. Ён дазваляе грамадзянам Кітайскай Народнай Рэспублікі бязвізавы ўезд і выезд у Беларусь, а таксама транзітны праезд праз тэрыторыю Беларусі і часовае знаходжанне ў краіне на тэрмін да трох сутак.
Такі парадак прадугледжаны для кітайскіх грамадзян, якія прыбываюць з візамі ЕС альбо краін Шэнгенскай дамовы прамымі авіярэйсамі з аэрапортаў Кітая, адзначае БЕЛТА.
Фота: БЕЛТА