Грэцыя атрымала ад ЕС тэрмін да чацвярга (відэа)

Краіны еўразоны далі Грэцыі тэрмін да чацвярга, каб агучыць новыя прапановы, неабходныя для пагаднення з міжнароднымі крэдыторамі. Пра гэта стала вядома па выніках надзвычайнай сустрэчы лідараў еўразоны, якая прайшла 7 ліпеня ў Бруселі.

Як паведамляе ВВС, Грэцыя ўчора не прадаставіла афіцыйных прапановаў, яна абмежавалася некаторымі зменамі ў больш раннім праекце. У нядзелю, 12 ліпеня, будзе скліканы чарговы саміт ЕС. Лідары 28 краін абмяркуюць сітуацыю з Грэцыяй. Прэзідэнт Еўрапейскага савета Дональд Туск заявіў, што прыйшоў самы крытычны момант у гісторыі еўразоны. Наіўна думаць, што банкроцтва Грэцыі і крах яе банкаўскай сістэмы не паўплываюць на ўсю Еўропу, адзначыў Туск.

Нагадаем, міжнародныя крэдыторы (ЕС, Міжнародны валютны фонд і Еўрапейскі цэнтрабанк) дамагаюцца ад уладаў Грэцыі павышэння падаткаў і скарачэння сацыяльных выплат, дапамог. Гэтая эканомія можа дапамагчы Афінам выконваць свае фінансавыя абавязацельствы (30 чэрвеня Грэцыя прапусціла чарговы плацёж МВФ). Улады Грэцыі не пагаджаюцца на гэтыя ўмовы. У нядзелю быў праведзены рэферэндум, на якім 61% грэкаў выказаўся за такую ж пазіцыю.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі