Гродзенцы едуць на экстрэмальныя гульні ў Пецярбург
У першым міжнародным фэсце экстрэмальных гульняў NightFest у расійскім горадзе Пецярбург у ліпені возьме ўдзел гродзенская зборная з праекта Night City.
Як паведаміў Еўрарадыё капітан каманды Аляксандр “Sagent”, за пяць гадоў існавання ў Гродне праекта “Начны горад”, "гульцы сталі прафесіяналамі". Зборная прадстаўленая пяцю камандамі. Гродзенцы ўжо неаднойчы ўдзельнічалі ў гульнях у іншых гарадах, займалі першыя месцы ў гульнях у Брэсце, Вільні, Піцярбургу і Харкаве.
Адзначым, што “Начны горад” - гэта інтэрактыўная дынамічная гульня з элементамі рызыкі. Яе сутнасць у выкананні задач і праходжанні ўзроўняў, што знаходзяцца ў розных месцах горада. Заданні зашыфраваныя, каманда падзеленая на дзве часткі. Адныя сядзяць за камп'ютарам (гэта каардынацыйны цэнтр), а іншыя - палявыя гульцы, якія шукаюць коды ў "полі".
У гульні можа браць удзел любы чалавек пасля 18 гадоў. У гродзенскай сетцы Night City налічваецца 16 камандаў вышэйшай лігі і 32 каманды першай лігі.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна