Гродзенскага музыку Ігара Банцара пакінулі яшчэ на 10 сутак у ШІЗА

Ігар Банцар / фота з сацсетак
Ігар Банцар / фота з сацсетак

Гродзенскага панк-музыканта і актывіста Ігара Банцара пакінулі ў штрафным ізалятары яшчэ на 10 сутак, паведамляюць праваабаронцы.

Першапачаткова яго змясцілі ў ШІЗА "за парушэнні рэжыму" ў пачатку жніўня. Потым стала вядома, што тэрмін знаходжання працягнулі. Цяпер працягнулі ўжо другі раз. Аб прычыне такога рашэння не паведамляецца.

Банцара судзілі па артыкуле "Хуліганства". Па версіі абвінавачання, ён танцаваў без трусоў перад міліцэйскім аўтамабілем. Банцар лічыць сваю справу палітычна матываванай. Ён актыўна ўдзельнічаў у пратэсных акцыях пасля выбараў. Неаднаразова адбываў адміністрацыйныя арышты за ўдзел у мітынгах. Па крымінальнай справе яго затрымалі 20 кастрычніка, да суду ён быў у гродзенскім СІЗА. Суд пагадзіўся з версіяй абвінавачання і асудзіў музыку на паўтара гады "хіміі".

Праваабаронцы прызналі Ігара Банцара палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі