Гродзенскі мясакамбінат трапіў пад санкцыі Рассельгаснагляду
Рассельгаснагляд забараніў з 3 чэрвеня пастаўкі ў Расію прадукцыі ААТ "Гродзенскі мясакамбінат". На сайце ведамства гэтыя санкцыі тлумачацца паўторным выяўленнем хіналонаў (дыфлаксацыну) і першасным выяўленнем бензілпеніцыліну ў каўбасных вырабах.
Акрамя таго, Рассельгаснагляд уводзіць рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю да прадукцыі 11 беларускіх прадпрыемстваў. У гэты спіс трапілі:
— СВК "Агракамбінат "Сноў" — выяўленне незаяўленай ДНК кукурузы ў кансервах з ялавічыны;
— ТАА "Аграпрадукт" філіял "МЭЗ" — выяўленне незаяўленай вытворцам ГМ-соі ў шроце соевым кармавым таставаным;
— ТАА "Аляксандраў" — выяўленне незаяўленай ДНК свінні ў блоках з жылаванага ялавічнага мяса;
— ААТ "Беллакт" — выяўленне бактэрыяў групы кішэчнай палачкі ў пастэрызаваных вяршках (налівам) (2 выпадкі);
— СААТ "Ляхавіцкі малочны завод" — выяўленне бактэрыяў групы кішэчнай палачкі і перавышэння КМАФАнМ ў пастэрызаваных вяршках (налівам);
— КВУП "Мазырскія малочныя прадукты" — выяўленне бактэрый роду S.aureus у пастэрызаваных вяршках (налівам);
— ААТ "Маладзечанскі малочны камбінат" — выяўленне бактэрыяў групы кішэчнай палачкі ў кефіры;
— ПУП "Аршанскі мясакансервавы камбінат" — выяўленне незаяўленых ДНК буйной рагатай жывёлы, курыцы і свінні ў каўбасных вырабах з мяса індычкі;
— СТАА "Старфуд" — выяўленне какцыдыястатыкаў (дынітракарбаніліду) у каўбасных вырабах з мяса птушкі (2 выпадкі);
— ТАА "ЭкспартАльфаГруп" — выяўленне незаяўленай ДНК свінні ў паўфабрыкатах з ялавічыны;
— ПВУП "15 Авеню" — выяўленне фарбавальнікаў (крышталічны фіялетавы) у прадукцыі з ласося.