Гродзенскі суд прыпыніў разгляд справы па спадарожнікавых антэнах

У чацвер у Гродне працягнулі разгляд судовай справы па спадарожнікавых антэнах.
Нагадаем, што ЖЭС звярнуўся ў суд са скаргай на Вольгу Гармаш, жыхарку адной з цэнтральных вуліц горада, муж якой адмовіўся здымаць з фасада "талерку". Паводле камунальшчыкаў, яна псуе выгляд дома, які летась аднавілі за кошт сродкаў капітальнага рамонту. Жыхары не хочуць падпарадкоўвацца, бо на пытанне "як можна ўзаконіць антэну" адказу яны так і не атрымалі.

Тым не менш супрацоўнікі ЖЭСу склалі на Вольгу Гармаш два пратаколы. Як высветлілася, у першым камунальшчыкі спасылаліся на адзін артыкул Адміністрацыйнага кодэксу, у другім - на іншы. Гэта стала адным з парушэнняў, з-за якога суддзя Кастрычніцкага раёну Гродна Таццяна Гергель спыніла справаводства. Яна знайшла і другое парушэнне: пратаколы складзены на Вольгу Гармаш, а ўладальнікам антэны з'яўляецца яе муж Максім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі