Грыбаўскайтэ: Візіт Лукашэнкі ў Літву залежыць ад справы Ўсхопчыка

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ сцвярджае, што запросіць кіраўніка Беларусі на Дзень незалежнасці 11 сакавіка, толькі калі будуць зрухі ў "справе Ўсхопчыка". Пра гэта паведамляе Delfi.lt. Нагадаем, што Беларуская пракуратура афіцыйна адмовілася дапамагаць Літве ў "справе 13 студзеня 1991 года". Паўторны зварот з просьбай выканаць адпаведныя працэсуальныя дзеянні ў дачыненні да падазроных Уладзіміра Ўсхопчыка і Станіславы Юонене ў Беларусь было выслана ўвосень 2009 года.

Паводле дамовы аб прававой дапамозе паміж Літвой і Беларуссю, экстрадыцыя беларускіх грамадзян або працэсуальныя дзеянні ў дачыненні да іх немагчымыя. Па словах Грыбаўскайтэ, калі экстрадыцыя немагчымая паводле дамовы, трэба шукаць выйсця з сітуацыі шляхам палітычнага дыялогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі