The Guardian: Кіпр зарабіў мільярды еўра на "продажы" грамадзянства ЕС
Кіпр зарабіў больш за 4 мільярды еўра на "продажы" грамадзянства Еўрасаюза. Сярод тых, хто яго купіў, згадваюцца бізнесмены з Украіны і Расіі. Скандальная публікацыя з’явілася на старонках брытанскага выдання The Guardian.
Журналісты змаглі атрымаць дакументы, з якіх вынікае, што грамадзянства ЕС змаглі купіць сотні людзей. Яны атрымлівалі магчымасць жыць і працаваць па ўсёй Еўропе за грашовыя інвестыцыі ў эканоміку Кіпра. Адзначаецца, што сярод іх ёсць людзі, якія абвінавачваюцца ў карупцыі. У спісе ёсць расійскі мільярдэр і калекцыянер Дзмітрый Рыбалоўлеў. Яго імя згадвалася ў скандале з расійскім уплывам на перамогу Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Грамадзянства ЕС, атрыманае на Кіпры стрыечным братам сірыйскага прэзідэнта Башара Асада Рамі Малуфа, было адменена Бруселем пасля пачатку ваенных дзеянняў у Сірыі.
Еўрапейскія палітыкі з трывогай назіраюць за кіпрскай схемай атрымання грамадзянства ЕС. Некаторыя з іх выказваюцца наконт таго, што яна падрывае канцэпцыю грамадзянства.