Гулец "Крумкачоў" — пра брата, які працуе ў ГУБАЗіК: спадзяюся, ён нікога не біў

Гулец "Крумкачоў" — пра брата, які працуе ў ГУБАЗіК: спадзяюся, ён нікога не біў

Паўабаронца беларускага футбольнага клуба "Крумкачы" Міхаіл Шыбун расказаў пра брата, які працуе ў ГУБАЗіК. 35-гадовы Дзмітрый Шыбун — маёр, служыць у Мінску ў 5-м аддзеле. Па словах футбаліста, яны з братам "блізкія людзі" і падтрымліваюць сувязь, але пра працу ў міліцыі і пра сітуацыю ў краіне не гавораць.

"У мяне свая кропка гледжання, у яго — свая, — кажа Міхаіл Шыбун. — Дзесьці мы датыкаемся, дзесьці — не".

Летась, калі міліцыя разганяла мірныя пратэсты, і ГУБАЗіК у гэтым актыўна ўдзельнічаў, футбаліст усё ж спытаў пра гэта ў брата.

"Брат казаў, што ў яго сумленне чыстае, што ён нікога не збіваў і не біў, — расказвае Міхаіл Шыбун. — Спадзяюся, што гэта так. Спадзяюся, што ён не рабіў нічога дрэннага людзям".

Па словах футбаліста, брат сцвярджае, што не займаецца пратэстамі, "яго дзейнасць накіравана на барацьбу з наркотыкамі". "Ды і ў яго з каленамі праблема — нікога не дагоніць асабліва", — дадае паўабаронца "Крумкачоў". Міхаіл Шыбун кажа, што брат ведае яго пазіцыю — асуджэнне гвалту сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі