Гурт Brutto выступіць на фестывалі Sziget у Будапешце

Гурт Brutto выступіць на фестывалі Sziget у Будапешце

Гурт Brutto выступіць на 25-м фестывалі Sziget, які пройдзе з 9 па 16 жніўня на востраве Обуда ў Будапешце. Пра гэта паведаміў у сацсетках прадзюсар калектыву Антон Азізбекян. Міхалок і кампанія выйдуць на “Еўрапейскую сцену” на другі дзень фэсту, 10 жніўня. Таксама на Europe Stage выступяць гурты з Вялікабрытаніі, Расіі, Швейцарыі, Чэхіі, Румыніі ды іншых краін Еўропы.

Сярод ужо абвешчаных хэдлайнераў юбілейнага фестывалю заяўленыя Kasabian, PJ Harvey, Alt-J, Interpol і Billy Tallent.

Нагадаем, учора Brutto прадставілі кліп на песню “Рокі”. У аснову трэка лёг верш украінскага паэта Сяргея Жадана, перакладзены на беларускую мову Андрэем Хадановічам. Рэжысёрам выступіла таксама украінка Гана Бурачкова.

Штогадовы фестываль музыкі, культуры і мастацтва Sziget Festival ў 2016 годзе наведалі 496 000 гледачоў са ста краін свету.

8 сакавіка Brutto дасць вялікі сольны канцэрт у "Мінск-Арэне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі