Хакеіст Алекс Гальчанюк прызнаны гульцом дня ў НХЛ
Амерыканскі форвард з беларускімі каранямі абараняе колеры "Манрэаля".
Яго прызналі першай зоркай нядзельнага гульнявога дня ў НХЛ, паведамляе "Прессбол". У матчы з "Айлендэрс" сын вядомага беларускага нападніка закінуў адну шайбу і зрабіў тры дзейсныя перадачы.
Другой зоркай дня стаў абаронца "Вініпега" Грант Клітсам. У гульні з "Сан-Хасэ" ён зарабіў 3 дзейсныя балы. Замкнуў тройку лепшых гульцоў дня галкіпер "Нью-Джэрсі" Марцін Бродэр.
Фота — sport-xl.net