Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі ва Уладзівастоку "Адмірал"

Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі ва Уладзівастоку "Адмірал"

26 кастрычніка хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі ва Уладзівастоку "Адмірал" — 3:2 (1:2, 1:0, 1:0). Перад гэтым у каманды ў чэмпіянаце КХЛ былі два гасцявыя паражэнні — ад "Сібіры" і "Амура".

У сённяшнім паядынку дзве шайбы закінуў Уладзімір Алістраў (на 7-й і 43-й хвілінах), адну — Уладзіслаў Яроменка (на 29-й).

31 кастрычніка пройдзе матч "Дынама" (Мінск) — "Салават Юлаеў".

Турнірную табліцу можна паглядзець на сайце КХЛ.

Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі ва Уладзівастоку "Адмірал"
Статыстыка сустрэчы / twitter.com/hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі