Хакеісты мінскага "Дынама" дома абыгралі СКА
29 снежня на "Мінск-Арэне" хакеісты мінскага "Дынама" прымалі ў гасцях лідара Заходняй канферэнцыі КХЛ — санкт-пецярбургскі СКА.
У першым перыядзе Ягор Якаўлеў адкрыў лік на 2-й хвіліне і вывеў СКА наперад. "Зубры" напоўніцу адыграліся на саперніках у другой дваццаціхвілінцы сустрэчы, забіўшы чатыры шайбы адну за другой — Марк-Андрэ Граньяні (22), Яўген Кавыршын (23), Джэк Скіле (23), Джасцін Фантэйн (25). Толькі на 37-й хвіліне Сяргей Шырокаў са СКА крыху скараціў разрыў.
Напружаная барацьба працягвалася і ў трэцім перыядзе. За тры хвіліна да канца сустрэчы трэнер СКА замяніў брамніка палявым гульцом, і гэтым скарыстаўся Аляксандр Паўловіч, які забіў пятую шайбу ў пустую браму (58). А на 59-й хвіліне Куінтан Хаўдэн завяршае разгром гасцей, забіваючы шостую шайбу. Хакеіст СКА Сяргей Плотнікаў на 60-й хвіліне зноў скарачае разрыў, але гэта не перашкодзіла "зубрам" святкаваць перамогу.