Хакеісты мінскага “Дынама” пацярпелі трэцяе паражэнне запар

Хакеісты мінскага “Дынама” пацярпелі трэцяе паражэнне запар

Хакеісты мінскага “Дынама” пацярпелі трэцяе паражэнне запар. У сераду дынамаўцы саступілі ў Ніжнекамску мясцоваму “Нафтахіміку” — 1:4 (1:1, 0:2, 0:1). Паядынак прайшоў пад дыктоўку гаспадароў пляцоўкі. Тэкставы онлайн гл. тут. Аўтар адзінай шайбы мінчукоў — Дзмітрый Буйніцкі, які ў камандзе ўпершыню з’явіўся ў 2014-м, а другі раз — летам 2017-га (у мінулым сезоне выступаў у Галоўнай юніёрскай лізе Квебека).

Пасля 39 матчаў у мінскага “Дынама” засталося 50 ачкоў. Перспектывы патраплення ў зону плэй-оф аддаляюцца. У суботу, 9 снежня, на “Мінск-Арэне” дынамаўцы будуць прымаць “Дынама” з Рыгі, пачатак у 17:30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі