Хакеісты мінскага “Дынама” перарвалі серыю паразаў і выйгралі ў “Амура”

Хакеісты мінскага “Дынама” перарвалі серыю паразаў і выйгралі ў “Амура”

Мінскае хакейнае “Дынама” перарвала серыю паразаў у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ. 12 лістапада “зубры” згулялі на сваёй пляцоўцы з “Амурам” з расійскага Хабараўска і перамаглі — 3:0.

Перавагу ў ліку гаспадары забяспечылі сабе ў першым перыядзе, дзякучы шайбам, якія закінулі Роб Клінкхамер і Андрэй Сцяпанаў. У другім перыядзе Яўген Кавыршын, гуляючы ў большасці, змог скарыстацца гэтай перавагай і закінуў сапернікам яшчэ адну шайбу.

Такім чынам, дынамаўцы атрымалі перамогу пасля пяціматчавай серыі паразаў. Далей іх чакаюць тры выязныя матчы  — 15 лістапада “зубры” згуляюць у Заграбе з “Мядвешчакам”, 17 лістапада — у Падмаскоўі з “Віцязем”, 19 лістапада — у Браціславе са “Слованам”. Усе тры гэтыя клубы выступаюць у Заходняй канферэнцыі КХЛ і маюць горшыя, чым мінскае “Дынама”, пазіцыі ў турнірнай табліцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі