Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў Заграбе "Мядзвешчаку"
Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў Заграбе "Мядзвешчаку" — 1:4 (1:2, 0:0, 0:2). Памылкі ў абароне перакрэслілі планы дынамаўцаў набраць ачкі на старце чарговай выязной серыі ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Апошнюю шайбу гаспадары пляцоўкі закінулі ўжо ў пустую браму. У мінчукоў у першым перыядзе вызначыўся Сяргей Касціцын.
Цікава, што на 17-й хвіліне Аляксандр Кітараў выкарыстаў сілавы прыём і гулец "Мядзвешчака" Томас Ларкін разбіў шкло, гульню давялося спыніць. Тры хвіліны былі дададзеныя на другога перыяду.
Наступны матч "Дынама" правядзе 17 лістапада ў гасцях з "Віцязем". Пасля 29 гульняў у беларускага клуба 43 ачкі і 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі. "Віцязь" пасля 30 матчаў мае 46 ачкоў. Турнірную табліцу гл. тут.
Arkalov je skinuo rukavice i odmjerio snage s Mickevičem . Oboje su zaradili po 4 min kazne! pic.twitter.com/kf1KISQMlb
— KHL Medvescak Zagreb (@KHL_MedvescakZG) 15 ноября 2016 г.