Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі “Ёкерыту” — 0:2
Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі “Ёкерыту” — 0:2 (0:2, 0:0, 0:0). Чарговы матч чэмпіянату КХЛ у пятніцу прайшоў у Хельсінкі. На жаль, дынамаўцы прайгралі, як кажуць, без шанцаў. Яны саступалі гаспадарам пляцоўкі практычна ва ўсіх кампанентах гульні. Шайбы былі прапушчаныя ў роўных складах.
Беларускі клуб няўдала праводзіць выязную серыю — ужо тры паражэнні ў трох матчах (раней “Дынама” прайграла “Віцязю” (0:4) і ЦСКА (1:4).
29 кастрычніка мінчукі згуляюць у гасцях з рыжскім “Дынама”, пачатак у 18.00. 31 кастрычніка на “Мінск-Арэне” дынамаўцы прымуць маскоўскі “Спартак” (19.30).