Хакеісты згулялі матч голымі на знак пратэсту супраць гомафобіі (відэа)
У брытанскім Нотынгеме 17 спартсменаў са студэнцкай каманды па хакеі на траве зладзілі флэшмоб.
Маладыя людзі цалкам агаліліся і правялі ў такім выглядзе паказальную трэніроўку, паведамляе Прессбол са спасылкай на замежныя СМІ.
Сваю акцыю пратэсту хакеісты знялі на відэа. За некалькі дзён ролік паглядзелі болей за 270 тысяч разоў.
Паводле арганізатараў акцыі, футбольныя трыбуны ў часе матчаў у Англіі напоўненыя гамафобамі, якія не саромеюцца выразаў. Маладыя хакеісты сказалі, што на правядзення флэшмобу іх натхніла арганізацыя Voice Your Rights Project, якая прапагандуе талерантнасць і роўнасць.