Хакеры зламалі сайт авіякампаніі Malaysia Airlines

Сайт авіякампаніі Malaysia Airlines, які ў мінулым годзе згубіў два самалёты ў рэзанансных авіяздарэннях, зламаны хакерамі.

Адказнасць за атаку ўзяла на сябе групоўка Lizard Squad, якая раней нападала на анлайн-сервісы Xbox Live і Sony Playstation Network.

На галоўнай старонцы сайта авіяперавозчыка з Малайзіі з’явілася яшчарка ў капялюшы і фраку пад надпісам “Памылка 404 — Самалёт не знойдзены”. Свае матывы хакеры ніяк не растлумачылі.

У сакавіку 2014 года лайнер Malaysia Airlines “Боінг-777” з 239 пасажырамі на борце знік над Індыйскім акіянам. У ліпені мінулага году іншы самалёт авіякампаніі быў збіты над зонай канфлікту на ўсходзе Украіны. Тады загінула 298 чалавек, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі