Хакейнаму клубу “Дынама-Мінск” давядзецца змяніць назву?

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" яшчэ не падпісаў ліцэнзійную дамову на выкарыстанне брэнда "Дынама" з аднайменным беларускім фізкультурна- спартовым таварыствам, паведамляе “Інтэрфакс”.
Як паведамлялася раней, у сувязі з адстаўкай галоўнага трэнера каманды Глена Хэнлана таварыства "Дынама" заявіла, што можа выйсці з ліку акцыянераў хакейнага клуба.

Калі дамова на брэнд не будзе падпісаная, клубу, магчыма, давядзецца мяняць назву.

Яшчэ ў ліпені паміж кіраўніцтвам каманды і таварыствам адбылася спрэчка з-за таго, што клуб вырашыў перайменавацца ў “Дінамо”.

Спартовае таварыства, як праваўладальнік гандлёвай маркі “Дынама”, выступіла супраць такой змены.

Тады ў клубе разглядаўся варыянт з перайменаваннем: мінская каманда магла стаць “Зубрам” ці “Партызанам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі