Хакейная зборная Беларусі пакідае Алімпіяду

Хакейная зборная Беларусі па булітах прайграла камандзе Швейцарыі ў матчы за выхад у 1/4 фінала алімпійскага турніра. Асноўны час закончыўся ўнічыю 2:2 (1:1, 1:1, 0:0). Шайбы ў беларусаў закінулі Аляксей Калюжны (адкрыў лік ужо на 1-й хвіліне) і Канстанцін Захараў (на 36-й у большасці, зрабіў лік 2:2).

У овертайме закінутых шайбаў не было і для вызначэння пераможцы была прызначаная серыя булітаў. Яе больш удала выканалі швейцарцы. У беларусаў рэалізаваў буліт толькі Дзмітрый Мялешка, а Алег Антоненка і Сяргей Касціцын выканалі буліты няўдала.

У 1/4 фінала швейцарцы згуляюць з камандай ЗША. Зборная Беларусі на чале з Міхаілам Захаравым пакідае Ванкувер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі