Хакейная зборная Беларусі перамагла каманду Даніі — 2:1

Зборная Беларусі закончыла сваё выступленне на чэмпіянаце свету па хакеі ў Нямеччыне. У апошнім матчы 2-га этапа беларусы выйгралі ў Даніі — 2:1 (0:1, 1:0, 1:0). Шайбы ў нашай каманды на рахунку Андрэя Стася і Міхаіла Стэфановіча. Нагадаем, зборная Эдуарда Занкаўца не здолела прабіцца ў чвэрцьфінал і вяртаецца на радзіму. На чэмпіянаце свету беларусы атрымалі тры перамогі (5:2 над казахамі, 2:1 над немцамі (у овертайме) і 2:1 над датчанамі) і пацярпелі тры паражэнні (2:4 ад Славакіі, 1:3 ад Расіі, 0:2 ад Фінляндыі).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі