Хакейная зборная Беларусі ўсё яшчэ рызыкуе вылецець з эліты
Хакейная зборная Беларусі ўсё яшчэ рызыкуе вылецець з элітнага дывізіёна чэмпіянату свету. Перамога над славенцамі (5:2), атрыманая напярэдадні, не гарантуе захавання месца ў найвышэйшым класе, хоць каманда Дэйва Льюіса і фінішуе ў групе “В” не ніжэй за сёмае месца.
Як нагадвае Прессбол, ад паніжэння ў класе абароненая зборная Даніі, якая прыме чэмпіянат свету-2018. Згодна з рэгламентам, калі датская каманда зойме апошняе месца ў групе “А”, то эліту пакіне восьмая каманда з групы “В”, а таксама найгоршая са зборных, якія занялі сёмыя месцы.
Параўноўваць каманды будуць паводле шэрагу паказнікаў, у тым ліку па колькасці ачкоў і па розніцы шайбаў.
Датчанаў чакае паядынак на шведамі і італьянцамі, таму будучыя гаспадары чэмпіянату свету могуць апынуцца на апошнім месцы. Беларусы яшчэ згуляюць з нарвежцамі.