Хакейную зборную Казахстана ўзначаліць беларускі трэнер
Да канца года галоўным трэнерам зборнай Казахстана па хакеі будзе зацверджаны беларус Эдуард Занкавец. Пра гэта піша "Прессбол" са спасылкай на адказнага сакратара Казахстанскай федэрацыі хакея з шайбай (КФХ) Глеба Каратаева.
Цяпер Занкавец узначальвае ХК "Барыс" з Астаны. На гэтую пасаду ён быў прызначаны 7 верасня.
Па словах Каратаева, традыцыйна галоўны трэнер "Барыса" працуе і з нацыянальнай камандай.
Дарэчы, Занкавец у 2010-2011 гадах быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.