Хакейны клуб "Данбас" можа праводзіць хатнія матчы ў Мінску
Другім варыянтам разглядаецца Браціслава.
Хакейны клуб "Данбас" разглядае магчымасць правядзення хатніх матчаў у іншым горадзе ў будучым сезоне КХЛ. Пра гэта, як піша "Прессбол", заявіў прэзідэнт Кантынентальнай хакейнай лігі Аляксандр Мядзведзеў.
Данецкі палац спорту "Дружба", на лёдзе якога выступае "Данбас", быў падпалены ў ноч з 26-га на 27 траўня. Як заявілі прадстаўнікі клуба, падпал учынілі ўзброеныя сепаратысты.
Уладальнік і прэзідэнт "Данбаса" Барыс Калеснікаў заявіў, што арэна "Дружба" будзе цалкам перабудаваная за 90 дзён, стадыён будзе гатовы да старту новага сезона КХЛ.
На фота hcdonbass.com — так выглядае палац "Дружба" пасля пажару