ХК "Юнацтва" пагражае судом кіраўніку Федэрацыі хакея Беларусі

ХК "Юнацтва" пагражае судом кіраўніку Федэрацыі хакея Беларусі

Хакейны клуб "Юнацтва-Мінск" пагражае судом кіраўніку Федэрацыі хакея Беларусі Генадзю Савілаву. Днямі ён заявіў, што за 15 апошніх гадоў клуб не падрыхтаваў для КХЛ і НХЛ ніводнага хакеіста (відэа глядзі тут). Гэта абурыла "Юнацтва". На афіцыйнай старонцы ў сацсетцы быў змешчаны спіс самых вядомых выхаванцаў, якія выступаюць ці выступалі не толькі ў мінскім "Дынама", але і ў іншых клубах. Сярод іх такія вядомыя гульцы, як Міхаіл Грабоўскі, Андрэй Стась, Ілля Шынкевіч, Крысціян Хенкель, Сяргей Дрозд, Кірыл Гатавец.

Клуб заяўляе, што выказванне Савілава не адпавядае сапраўднасці і дыскрэдытуе "Юнацтва" і яго спартыўную школу. Рыхтуецца афіцыйны зварот у Федэрацыю хакея Беларусі з патрабаваннем абвергнуць распаўсюджаную інфармацыю. Інакш мінскі клуб звернецца ў суд з іскам аб абароне сваіх законных правоў.

42-гадовы Генадзь Савілаў быў абраны старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі ў канцы чэрвеня 2018-га. У мінулым ён — хакеіст. Спартыўную кар'еру скончыў восем гадоў таму, пасля гуляў за прэзідэнцкую хакейную каманду. Займаўся бізнесам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі