Хлопца, які збіў школьніка ў метро, бацькі прывялі ў міліцыю

Ластоўскі: “Дзякуючы інтэрнэту і ахопу тэрыторыі сродкамі масавай інфармацыі, бацькі паглядзелі відэа і пазналі свайго сына. Яго за вуха і прывялі ў міліцыю”.


Большай інфармацыі пра зламысніка ў міліцыі пакуль не паведамляюць.


Нагадаем,  2 траўня ў падземным пераходзе на плошчы Перамогі невядомы укусіў 17-гадовага школьніка за нагу. Пацярпелы паспрабаваў хутчэй пайсці далей, але ў гэты момант на яго напаў іншы хлопец і пачаў збіваць. Якраз апошні цяпер і апынуўся ў міліцыі, пра першага пакуль нічога невядома.


Адзначым, што ў выніку нападу школьнік атрымаў чэрапна-мазгавую траўму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі