Хочацца, каб гэтыя навіны былі фэйкам — Скардзіна пра апошнія падзеі ў краіне

Свечкі на "Плошчы перамен" / Еўрарадыё
Свечкі на "Плошчы перамен" / Еўрарадыё

"Хочацца, каб гэтыя навіны аказаліся фэйкам", — напісала на сваёй старонцы ў Facebook алімпійская чэмпіёнка, біятланістка Надзея Скардзіна.

Яе ўзрушылі новая пастанова суда ў дачыненні да Міс Беларусь — 2008 Вольгі Хіжынковай і смерць Рамана Бандарэнкі.

Хіжынкову, якая цяпер адбывае 12 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, пакаралі яшчэ 15 суткамі за іншую акцыю. Агулам Хіжынкова вымушаная будзе правесці ў зняволенні 27 сутак.

"Міс Беларусь 2008, выдатная шчырая дзяўчына, якая дапамагала многім людзям і выратавала жыцці не аднаму дзясятку сабак і катоў, выходжвала іх, прыстройвала. Але цяпер, мабыць, для некаторых ужо гэтыя якасці і не каштоўнасць зусім", — напісала Скардзіна.

Па яе адчуваннях, для некаторых каштоўнасцю становіцца "здольнасць збіць чалавека да смерці, як адбылося ўчора з Раманам Бандарэнкам".

"Як хочацца, каб гэтыя навіны былі фэйкам, але, на жаль, гэта праўда..." — напісала спартсменка.

Раней Скардзіна ўжо выказвалася па падзеях у краіне. Яна вельмі востра адрэагавала на збіццё брата Дар'і Домрачавай Мікіты. Тады яна выклала ў сторыз у Instagram фота сілавікоў, якія збіваюць Домрачава, і падпісала яго: "Ненавіджу!!!!!! Ненавіджу!!!!! Ненавіджу!!!!!! Ненавіджу вас, АМАП!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі