Хрысціяне розных канфесій зладзілі ў Мінску хрэсны ход супраць беззаконня
Хрэсны ход з малітвай у цэнтры Мінска зладзілі хрысціяне розных канфесій — праваслаўныя, католікі, пратэстанты. Акцыя адбылася каля праваслаўнага Свята-Духава сабора.
Як распавёў у каментары Еўрарадыё праваслаўны святар Аляксандр Шрамко, гэты хрэсны ход адбываецца не з ініцыятывы царкоўных уладаў — яе прапанавалі самі вернікі.
"Молімся сёння за тое, каб у краіне спынілася беззаконне, наступіў мір. Але не такі мір, каб проста прымірыліся з беззаконнем. А каб было зрынутае беззаконне, і каб быў мір Божы, а не мір Лукавага", — патлумачыў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.