Хуткі інтэрнэт у кожную вёску: у Беларусі ўвялі новы сацыяльны стандарт

Хуткі інтэрнэт у кожную вёску: у Беларусі ўвялі новы сацыяльны стандарт

Кожны населены пункт, дзе пражывае 300 чалавек і болей, мусіць быць забяспечаны доступам да шырокапалоснага інтэрнэту. Такі сацыяльны стандарт уводзіцца пастановай Саўміна №802, 24 лістапада апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Папярэдняя рэдакцыя пастановы прадугледжвала абавязковы доступ да шырокапалоснага інтэрнэту для мястэчак, дзе пражывае не менш за 1,5 тысячы чалавек. Цяпер даіць казу і адначасова глядзець любімы серыял у full HD, ці слухаць музыку на Spotify, пакуль даеш свінням, змогуць і жыхары вялікіх вёсак.

Раней у пастанове быў прапісаны тэрмін, да якога сацыяльныя стандарты мусяць быць выкананыя. Цяперашнімі папраўкамі гэты радок прыбраны. Замест яго з’явілася згадка аб праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2020 года.

Сама сістэма сацыяльных стандартаў з'явілася ў 2003 годзе. Прапісаныя ў ёй стандарты часта змяняюцца. Параметры, якія яна прадугледжвае з'яўляюцца абавязковымі для арганізацый усіх формаў уласнасці, а не толькі для дзяржаўных. Яны ж ўплываюць на фарміраванне рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама дзяржаўных пазабюджэтных фондаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі