Беларускіх акадэмікаў, якія жывуць за мяжой, хочуць пазбаўляць званняў

Уладзімір Гусакоў кіруе НАН РБ больш за дзесяцігоддзе

Уладзімір Гусакоў кіруе НАН РБ больш за дзесяцігоддзе / t.me/nanbelarus/

Беларускіх акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў, якія "пастаянна жывуць за мяжой і (ці) вядуць дзейнасць, скіраваную супраць Рэспублікі Беларусь і Акадэміі навук Беларусі", хочуць пазбаўляць званняў. Для гэтага распрацуюць праект дапаўненняў у статут Нацыянальнай акадэміі навук. Пра гэта стала вядома з апублікаванага ў Telegram навукоўцам Сяргеем Бесарабам фрагмента дакумента пад назвай "Пратакол даручэнняў, дадзеных старшынёй прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Гусаковым У. Р. 2 верасня 2024 г.".

Яшчэ адно даручэнне — падрыхтоўка спісу супрацоўнікаў апарата НАН Беларусі на права выхаду ў... інтэрнэт. Кіраўнікі яе арганізацый будуць вызначаць тых супрацоўнікаў, хто варты гэтага права на працы. А дырэктару НПЦ па матэрыялазнаўстве даручана правесці "мабілізацыю супрацоўнікаў", скіраваную на "актывізацыю працы па стварэнні батарэй для электрамабіля".

Беларускіх акадэмікаў, якія жывуць за мяжой, хочуць пазбаўляць званняў
t.me/lab66/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі