Стала вядома, калі Лукашэнку пакажуць шматпакутны беларускі электрамабіль

Аляксандр Лукашэнка чакае электрамабіль

Аляксандр Лукашэнка чакае электрамабіль / president.gov.by

Стала вядома, калі Аляксандру Лукашэнку пакажуць шматпакутны беларускі электрамабіль. Першыя ўзоры абяцаюць вырабіць у канцы гэтага года, а ў пачатку наступнага будуць праводзіць іх выпрабаванні. "Тады ўжо будуць дадзены тэхніка-камерцыйныя заключэнні для магчымасці серыйнага тыражавання", — кажа ў эфіры тэлеканала СТБ гендырэктар завода "Белджы" Генадзь Свідзерскі. Ён адзначыў, што "Акадэмія навук стварае вопытную партыю электрамабіляў" на базе аўтамабіля Belgee X50.

Атрымліваецца, што заданне Лукашэнкі не будзе выкананае, бо ён у студзені 2024-га загадаў з 1 студзеня 2025-га пачаць ужо серыйную вытворчасць электрамабіляў у РБ. А ў той час яшчэ будуць праходзіць выпрабаванні. Урад і Акадэмія навук спадзяваліся, што атрымаюць больш часу. Яны шмат гадоў абяцаюць Аляксандру Лукашэнку айчынны электрамабіль (і нават у 2022-м паказвалі дзіўны, недароблены яго варыянт). Восенню 2023-га ён нават западозрыў, што з гэтым праектам яго падманваюць. У выніку сёлета загадаў праверыць Акадэмію навук, была створана працоўная група на чале з галоўным кантралёрам Васілём Герасімавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі