Ігар Стралкоў сышоў з пасады міністра абароны самаабвешчанай ДНР

"Уладзімір Конанаў пакуль знаходзіцца ў статусе выконваючага абавязкі міністра абароны. Яго павінен зацвердзіць Вярхоўны савет. Ён вядомы апалчэнец", - распавёў сябра "Савета бяспекі ДНР" Сяргей Кавтарадзе расійскаму агенцтву “Інтэрфакс”.

Кавтарадзе дадаў, што Стралкоў жывы. "Ігар Гіркін (Стралкоў) жывы, здаровы, з ім усё нармальна. Я б назваў укідам інфармацыю аб яго раненні. Гэта абсалютна не адпавядае рэчаіснасці", - дадаў член так званай Рады бяспекі ДНР.

Увечары 13 жніўня на сайце агенцтва "Новаросіі" з'явілася паведамленне аб цяжкім раненні Стралкова. Аднак у ДНР гэтую інфармацыю абверглі. Ігар Стралкоў займаў пасаду міністра абароны самаабвешчанай рэспублікі з 15 мая 2014 года. Чатырма днямі раней яму было даручана камандаванне ўзброенымі сіламі ДНР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі