ІІХФ дыскваліфікавала сем беларускіх хакеістаў на 2 гады — да 30 чэрвеня 2022-га
Сямёра хакеістаў, якія выступаюць за беларускія клубы, дыскваліфікаваныя на два гады. Такое рашэнне прыняла Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ), піша "Прессбол". Дыскваліфікацыя дзейнічае з 2 ліпеня 2020 года па 30 чэрвеня 2022 года.
Прычынай дыскваліфікацыі стаў дамоўны матч "Дынама-Маладзечна" — "Магілёў" (5:6). Ён адбыўся ў беларускай экстралізе ў лістападзе 2019 года.
Пад забарону ІІХФ трапілі расіяне Аляксей Іваноў і Станіслаў Кучкін, беларусы Павел Баярчук, Мікіта Усціненка, Сяргей Шэлег, Аляксандр Сырэй і Вячаслаў Лісічкін.
Таксама дысцыплінарная калегія ІІХФ адмяніла рашэнні Дысцыплінарнага Камітэта ФХБ, які скарачаў тэрмін адхілення Баярчука, Кучкіна, Лісічкіна, Усціненкі і Шэлега на 5 і 6 месяцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.