Ілля Івашка выйшаў у 1/8 фіналу Алімпіяды
Ілля Івашка выйшаў у 1/8 фіналу Алімпіяды ў Токіа. У другім крузе беларускі тэнісіст абыграў Міхаіла Кукушкіна з Казахстана — 6:7(4:7), 6:3, 6:3. Іх паядынак працягваўся амаль дзве з паловай гадзіны.
Івашка ў рэйтынгу тэнісістаў-прафесіяналаў займае 66-е месца, яго сапернік — 127-е.
Наступны сапернік беларуса — Кеі Нісікоры (69) з Японіі.
Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў выбыў з барацьбы ў 1/16 фіналу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.