Індыя развіталася з тэлеграфам

Тэлеграф у Індыі ўсталявалі брытанцы ў 1852 годзе, і ў апошнія 160 гадоў ён быў адным з асноўных відаў сувязі.
Трыццаць гадоў таму па ўсёй краіне працавала 45 тысяч паштовых аддзяленняў, адкуль можна было адправіць тэлеграму. Сёння іх засталося ўсяго 75. Па словах прадстаўнікоў тэлеграфнай кампаніі, апошнім часам яны нясуць каласальныя страты — каля 2 мільёнаў долараў штогод.


Цяпер людзі аддаюць перавагу смс-паведамленням і электроннай пошце. Аднак не ўсе жыхары гэтай густанаселенай краіны могуць дазволіць сабе сучасныя тэхналогіі ў паўсядзённым жыцці, таму закрыццё тэлеграфу пазбавіць вельмі многіх аператыўнай сувязі з роднымі і сябрамі, што пражываюць у іншых індыйскіх штатах, інфармуе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі