А іншая нацыя змагла б супрацьстаяць рэпрэсіям Лукашэнкі?

Польская Народная Рэспубліка

Польская Народная Рэспубліка / Крис Ниденталь / Forum / culture.pl

Беларусы недаацэньваюць тое, што ўжо зрабілі, і дарэмна западаюць у дэпрэсію, лічыць дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч.

— Так, у 2020-м нас былі мільёны, а потым засталіся толькі сотні тысяч. Цяпер актыўных яшчэ менш. Але мала хто разумее, што ніякая іншая нацыя не змагла б супрацьстаяць рэпрэсіўным метадам Лукашэнкі.

Сталін быў у стане патапіць у крыві любы народ на тэрыторыі Саюза, таксама як і Расійская імперыя была ў стане тапіць бунты ўнутры.

Аляхновіч успамінае і пазнейшы прыклад — Польшчу. У 1980 годзе 10 мільёнаў палякаў далучыліся да руху "Салідарнасць" — то-бок амаль кожны чацвёрты жыхар краіны.

— Але дастаткова было 4 месяцаў з моманту абвяшчэння пра ўвядзенне ваеннага становішча, як з 10 млн палякаў актыўна змагацца за дэмакратычныя правы засталіся 10 тыс. чалавек.

Мы ведаем, што палякі — бунтарскі народ, не менш бунтарскі, чым Украіна. І калі польскія камуністы вырашылі патапіць гэты пратэст у крыві, ім гэта ўдалося вельмі хутка — цягам чатырох месяцаў.

Астатнія 10 тысяч сышлі ў падполле, друкавалі ўлёткі, праводзілі дыскусійныя клубы. І калі адкрылася акно магчымасцяў, то мірна і спакойна апазіцыя і ўлады дамовіліся пра правядзенне палітычных і эканамічных рэформаў.

Беларусы цяпер перажываюць падобны досвед. Згодныя з Аляхновічам?

Больш поўна яго тэзісы можна паслухаць у эфіры Еўрарадыё (бонусам — дыскусія Аляхновіча з дырэктарам "Беларускай ініцыятывы" Chatham House Рыгорам Астапенем).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі