Instagram выдаліў афіцыйны акаўнт тэлеканала АНТ

Instagram выдаліў афіцыйны акаўнт тэлеканала АНТ

З Instagram выдалены афіцыйны акаўнт беларускага тэлеканала АНТ. Адміністрацыя "Інстаграма" палічыла, што ён парушае Інструкцыю супольнасці. Такі адказ атрамыў карыстальнік сацсеткі, які адправіў на акаўнт АНТ ананімную скаргу.

Пакуль складана сказаць, з чым менавіта была звязаная скарга і на парушэнне якіх норм супольнасці ўказаў яе аўтар.

У інстаграм-акаўнце АНТ было 24 тысячы падпісчыкаў. Тэлеканал можа абскардзіць выдаленне. Эксперты мяркуюць, што верагоднасць узнаўлення акаўнта даволі вялікая.

Так ці інакш, вы можаце падпісацца на інстаграм-акаўнт Еўрарадыё! Там цяпер крыху больш за 20 тысяч падпісчыкаў — і заўжды шмат цікавага!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі