Інтэрнэт-рэсурс "Брестская газета" прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі
Уладальнікам сайта з'яўляецца "Брестская газета" / Ілюстрацыйнае фота masty.eu
Інфармацыйная прадукцыя інтэрнэт-рэсурсу "Брестская газета" прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Генеральная пракуратура ў пятніцу.
Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя гэтага рэсурсу была прызнаная экстрэмісцкай, паслужыла заява пракуратуры Берасця. Суд цалкам яе задаволіў.
Уладальнікам сайта з'яўляецца "Брестская газета" — недзяржаўнае выданне, заснаванае ў 2002 годзе. Сам сайт выдання запрацаваў у сакавіку 2009 года. Сёлета ў студзені "Брестская газета" спыніла выпуск друкаванага выдання, бо друкарні адмовіліся яе друкаваць. Рэдакцыя працягнула працу на сайце і ў сацсетках. У ліпені 2021 года ў рэдакцыі праходзілі ператрусы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.