Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыі "Брестской газеты" і Intex-Press
8 ліпеня сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю "Брестской газеты". Пра гэта ў Telegram паспелі паведаміць яе супрацоўнікі. Верагодна, праходзіць ператрус.
"Брестская газета" — недзяржаўнае выданне, якое заснаванае ў 2002 годзе.
Таксама ў чацвер у рэдакцыю баранавіцкага недзяржаўнага выдання Intex-Press прыйшлі з вобшукам супрацоўнікі КДБ.
Візіты сілавікоў у рэдакцыі ў Брэсце і Баранавічах адбыліся ў дзень, калі яны прыйшлі і ў рэдакцыю "Нашай нівы" ў Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.