ІП з палёгкай змогуць перайсці ў ПУП толькі да 10 лістапада — Мінэканомікі

Індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць скарыстацца льготнымі ўмовамі пераходу ва ўнітарныя прадпрыемствы толькі да 10 лістапада.
Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур. Паводле яго слоў, ніякіх адтэрміновак і зменаў не будзе, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, з 1 студзеня 2008 года індывідуальным прадпрымальнікам забараняецца мець наёмных працаўнікоў акрамя блізкіх сваякоў. Пры гэтым абмяжоўваецца колькасць работнікаў — не больш за тры чалавекі.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, па стане на 30 кастрычніка ў Мінску перарэгістрацыю прайшлі толькі 286 ІП з 45 тысяч. Такія лічбы былі названыя ў Мінгарвыканкаме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі