Іпэшнікам далі чарговую адтэрміноўку — да 1 студзеня 2016 года (відэа)
Акрамя гэтага ў 2015 годзе тройчы падымуць стаўку ПДВ.
Да 1 студзеня 2016 індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць гандляваць вопраткай і абуткам без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё. Вынікі нарады прадпрымальнікам, якія сабраліся ля ўваходу ў гандлёвы цэнтр, па просьбе кіраўніка дзяржавы аб'явіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.
Лукашэнка гаварыў сёння пра тое, як вырашыць праблемы ІП (фота)
Ён таксама паведаміў, што на працягу 2015 года будуць павышацца стаўкі ПДВ, інфармуе БелаПАН. Гэта зробяць паступова, за тры падыходы. Дакладныя даты падвышэння падатку пакуль невядомыя.
"Урад хацеў больш жорсткі варыянт указу, але мы вас пачулі Нам не трэба вас эканамічна забіваць Хочам вас прывесці да цывілізаванага рынку", — заявіў Аляксандр Лукашэнка прадпрымальнікам.
Нагадаем, што ІП найперш турбуюць змены ў заканадаўстве. Ад прадпрымальнікаў патрабуюць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці абавязкова з сертыфікатамі Мытнага саюза. Гэтая норма мусіла ўжо пачаць дзейнічаць з 1 сакавіка, але новаўвядзенне адклалі. На думку прадпрымальнікаў, патрабаванне мець сертыфікаты зробіць іх бізнэс нявыгадным.